Фота: Sputnik

«Літоўскія чыгункі паведамілі Калінінградскай чыгунцы, што з нуля гадзін заўтрашняга дня яны спыняюць пропуск транзіту з Калінінградскай вобласці і ў Калінінградскую вобласць з іншых рэгіёнаў Расіі вялікага пераліку тавараў, якія трапляюць пад еўрапейскія санкцыі», — сказаў Аліханаў.

Паводле ягоных слоў, Літва спаслалася на тлумачэнні Еўракамісіі аб тым, што на тавары, забароненыя да ўвозу ў ЕЗ праз санкцыі, не распаўсюджваецца выключэнне аб калінінградскім транзіце. І сёння Літва паставіла Расію перад фактам, што з заўтрашняга дня гэтыя грузы не прымаюцца да перавозкі.

«Паводле нашых ацэнак, мы не завяршылі пакуль аналіз, гэта ад 40 да 50% наменклатуры грузаў, якія перавозіліся паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

Гэта ў тым ліку будматэрыялы, цэмент, металы, цэлы шэраг іншых важных і для будаўніцтва, і для вытворчасці [матэрыялаў], гатовая прадукцыя, якая вывозілася з нашай тэрыторыі. Гэта запатрабуе цяпер ад нас тэрміновай пастаноўкі на лінію Усць-Луга-Балтыйск новых суднаў», — растлумачыў губернатар.

Увесь чыгуначны транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі рэгіёнамі Расіі ішоў не толькі праз Літву, але і праз Беларусь.

Клас
56
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру