«Мы на сёння не бачым, што там ёсць здольнасці, там ёсць сілы. Так, там адбываецца навучанне, пэўныя працэсы. Але яшчэ раз падкрэсліваю: наша разведка пільна сочыць за ўсімі гэтымі працэсамі. Мы валодаем інфармацыяй, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі. Мы не бачым такіх пагроз, таму што там няма дастатковай колькасці сілаў і сродкаў для таго, каб распачаць такое контрнаступленне, якое адбылося 24 лютага», — сказаў Данілаў.

У той жа час Данілаў заўважыў, што Лукашэнка знаходзіцца пад вялікім уплывам Расійскай Федэрацыі:

«Расія ўжо фактычна палітычна акупавала Беларусь. І казаць пра тое, што гэта свабодная краіна, — гэта вялікая, скажам так, дапушчэнне. Мы разумеем тое, што адбываецца на гэтай тэрыторыі. Ведаем пра тыя сродкі паражэння, якія на сёння там сканцэнтраваныя. Менавіта таму быў даклад нашых разведак па гэтым пытанні, даклад галоўнакамандуючага, наколькі ён бачыць пагрозу з гэтага боку. Гэтае пытанне знаходзіцца пад пастаянным кантролем нашага прэзідэнта. Усё, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, мы на сёння разумеем».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?