Генерал Патрык Сандэрс

У сваім першым звароце да вайскоўцаў Сандэрс расказаў пра пагрозы, якія ўзніклі на фоне ўварвання Расіі ва Украіну. Генерал не выключыў пачатку Трэцяй сусветнай вайны і заявіў, што брытанская армія павінна быць гатовая «ваяваць у Еўропе».

«Цяпер вельмі неабходна стварыць войска, здольнае змагацца разам з нашымі саюзнікамі і перамагчы Расію ў баі. Мы — пакаленне, якое павінна зноў падрыхтаваць армію да вайны ў Еўропе», — сказаў Сандэрс.

Ён дадаў, што яго галоўная мэта — узмацненне войска і падрыхтоўка да баёў на сушы. Таксама Сандэрс паабяцаў паскорыць мадэрнізацыю арміі:

«Мой выключны абавязак — зрабіць нашу армію настолькі смертаноснай і эфектыўнай, наколькі гэта магчыма».

56-гадовы генерал Патрык Сандэрс заступіў на пасаду галоўнакамандуючага брытанскай арміяй 13 чэрвеня.

А яшчэ раней прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заклікаў рыхтавацца да зацяжной вайны, бо прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перайшоў да «ваеннай кампаніі на знясіленне». У сувязі з гэтым ён прапанаваў план падтрымкі Украіны з чатырох пунктаў.

У прыватнасці, Джонсан заклікаў забяспечыць Украіну ўзбраеннем, боепрыпасамі і рыштункам, а таксама аказаць ёй фінансавую дапамогу. Акрамя таго, ён заявіў пра неабходнасць арганізацыі сухапутных маршрутаў для ўкраінскага экспарту і намер разблакаваць украінскія марскія парты. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру