Гэта гісторыя пра тое, як блізкія людзі перасталі размаўляць і чуць адзін аднаго, а ваяўнічая рыторыка з расійскага тэбачання перакінулася на асабістыя адносіны ўнутры сем'яў. 

На працягу двух месяцаў аўтар даследаваў дынаміку адносін у сямі сем'ях, якія жывуць у Расіі і за яе межамі. Аўтар фільма выступіў медыятарам у гэтым дыялогу паміж бацькамі і дзецьмі, мужамі і жонкамі, братамі і сёстрамі, і паказаў, як некаторыя з іх працягваюць без сумневу давяраць тэлевізару, а не сваім блізкім.

«Разрыў сувязі» — гэта бязлітасны дыягназ часткі грамадства, якое развучылася крытычна ўспрымаць інфармацыю, а таксама сумны доказ таго, што пакуль уключаны тэлевізар з расійскімі каналамі, дыялог паміж членамі сям'і наладзіць немагчыма.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
2