З суботы 18 чэрвеня Літва забараніла транзіт паміж РФ і Калінінградскай вобласцю тавараў, якія трапілі пад еўрапейскія санкцыі. Абмежаванне можа закрануць да 40-50% грузапатоку паміж асноўнай часткай РФ і яе эксклавам.

Пяскоў назваў такое рашэнне Літвы парушэннем усяго. Паводле яго слоў, яно патрабуе глыбокага аналізу перад прыняццем мер у адказ. На працягу некалькіх дзён такі аналіз будзе праведзены.

«Сітуацыя больш чым сур'ёзная ў гэтай сувязі, і яна патрабуе вельмі глыбокага аналізу перад тым, як фармуляваць нейкія меры і нейкія рашэнні. Гэты глыбокі аналіз на працягу наступных некалькіх дзён будзе праведзены», — сказаў Пяскоў.

Тым часам кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што сітуацыю з забаронай транзіту нельга параўноўваць з агульнай сітуацыяй вакол Украіны і яе наступствамі для свету, мяркуе кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль.

«Я дакладна не ведаю, але гэта нельга параўноўваць. Нельга параўноўваць сітуацыю ў Калінінградзе з сітуацыяй ва Украіне для сусветнай супольнасці […] сітуацыя ў Калінінградзе не закране ўвесь астатні свет, але ўвесь астатні свет закранае сітуацыя, якая разгортваецца ва Украіне», — заявіў Барэль, адказваючы на пытанне пра тое, ці не выкліча забарона Літвы транзіту ў Калінінград «новую напружанасць» з Расіяй.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3