Пра гэта спачатку заявіў кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў, пасля інфармацыю пацвердзіў украінскі нардэп Аляксей Ганчарэнка.
Па словах Аксёнава, ёсць параненыя і зніклыя без вестак.
Абедзве вышкі ў 2014 годзе адышлі ва ўласнасць Расіі пасля анексіі Крыма. Першапачаткова яны знаходзіліся на Адэскім радовішчы, пасля Расія адвяла вышкі бліжэй да паўвострава.