Фота: Delfi

Рэгімантас Адамайціс нарадзіўся 31 студзеня 1937 г. у Шаўляй. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

Вучыўся на кафедры акцёрскага майстэрства ў Віленскай кансерваторыі (цяпер Літоўская акадэмія музыкі і тэатра). З 1967 года — акцёр Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра. Здымаўся ў кіно, быў адным з самых пазнавальных савецкіх акцёраў.

Сярод вядомых фільмаў: «Ніхто не хацеў паміраць», «Трэст, які лопнуў», «Міраж» ды іншыя.

У сакавіку стала вядома, што Адамайціс пасяліў у сваёй кватэры, размешчанай у Вільні, у раёне Жверынас, украінскіх уцекачоў. Акцёр не надаваў вялікага значэння свайму ўчынку. «Многія цяпер прымаюць украінцаў, таму што яны, бедныя, і так усяго нацярпеліся. Мільёны ўжо з'ехалі, некаторыя з іх едуць у Літву», — казаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру