Альманскія балоты. Фота: vetliva.ru

З 1 ліпеня ўкраінцы змогуць перасякаць украінска-беларускую мяжу пешшу або на роварах у месцах спрошчанага пропуску «Мутвіца», «Хінічаў», «Селішча». Яны будуць працаваць з 1 ліпеня да 10 жніўня з 6 да 22 гадзін і з 1 верасня да 15 лістапада з 7 да 20 гадзін. З улікам умоў надвор'я тэрміны могуць быць змененыя.

Для перасячэння мяжы грамадзяне Украіны павінны мець папяровы пашпарт (пластыкавая картка не падыходзіць), даведку з «сельскага выканкама» з фота і пячаткай, выдадзены Дзяржпагранкамітэтам пропуск, квітанцыю аб аплаце пошліны за наведванне заказніка (320 рублёў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру