Вялікі андронны калайдар, запушчаны ЦЕРН

«ЦЕРН была створаная пасля Другой сусветнай вайны, каб аб'яднаць нацыі і людзей для мірных заняткаў навукай. Дзяржавы-члены адзначылі, што асноўныя каштоўнасці арганізацыі заўсёды засноўваліся на трансгранічным навуковым супрацоўніцтве як рухаючай сіле свету і падкрэслілі, што агрэсія адной краіны супраць іншай супярэчыць гэтым каштоўнасцям.

Рада заявіла пра тое, што мае намер спыніць дзеянне пагадненняў ЦЕРН аб міжнародным супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь па заканчэнні тэрміну іх дзеяння ў 2024 годзе», — гаворыцца ў заяве.

У арганізацыі таксама падкрэслілі, што будуць уважліва сачыць за сітуацыяй і распачнуць «любыя далейшыя дзеянні».

Адзначаецца, што пагадненні з ЦЕРН падпісваюцца на пяць гадоў і аўтаматычна працягваюцца на той жа перыяд, калі адзін з бакоў не накіруе пісьмовую заяву аб спыненні супрацоўніцтва не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрміну кантракта.

Тэрмін дзеяння дамовы з РФ заканчваецца ў снежні 2024 года, з Беларуссю — у чэрвені таго ж года.

У сакавіку ЦЕРН прыпыніла супрацоўніцтва з Расіяй. 23 дзяржавы — сябры арганізацыі рашуча асудзілі расійскае ўварванне ва Украіну і вырашылі прыпыніць статус назіральніка РФ, а таксама не пачынаць новага супрацоўніцтва з краінай-агрэсарам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру