Прэзідэнцкі блок Эманюэля Макрона «Разам» атрымаў усяго 245 месцаў у Асамблеі, у той час як для кантролю над ёй патрэбны былі 289.

Вынікі астатніх партый наступныя: лідар левых сілаў Жан-Люк Меланшон са сваім аб'яднаннем пад назвай Nupes атрымаў 131 мандат. Марын Ле Пэн і яе ультраправая партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» здабыла 89 месцаў — амаль у дзесяць разоў больш, чым мела дагэтуль. Таксама ў новы склад парламента праходзяць «рэспубліканцы» — яны атрымаюць 61 мандат.

Такі расклад значна ўскладніць Эмануэлю Макрону магчымасць рэалізаваць сваю праграму падчас другога тэрміну. Гэта першы выпадак пасля канстытуцыйнай рэформы 2000 года, калі партыя прэзідэнта, што напярэдадні выйграў выбары, не будзе мець сваёй большасці ў Нацыянальным сходзе.

Такім чынам, лёс другой прэзідэнцкай кадэнцыі Макрона будзе залежаць ад «рэспубліканцаў» — ці пагодзяцца яны (і на якіх умовах) увайсці з «макронаўцамі» ў кааліцыю.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
2