Фота са старонкі «Корпуса»

Фота са старонкі «Корпуса»

«З затрымкай (для якой былі аб'ектыўныя прычыны) мы вымушаныя абвясціць, што @cultkorpus у будынку на праспекце Машэрава ў самым сэрцы Мінска больш не жыве. Гэты замак для многіх стаў домам, але надышоў няўхільны момант расстання. Каманда #cultHEROES ўдзячная гэтаму месцу, але яшчэ больш —усім, хто прыклаў рукі, мазгі і сэрца да ажыццяўлення нашай агульнай мары. Дзякуй, што не здрадзілі ідэалам руху «Рабі — будзе!». Гэта былі неверагодныя сем гадоў і мы ўпэўненыя, што зрабілі шмат добрага і вечнага.

Наша каманда і далей будзе займацца высокай беларускай сацыякультурнай кухняй, але ўжо на прасторах сусветнага культурнага фуд-корта. Зусім хутка мы прадставім нашы эксперыменты для дэгустацыі вам, нашым дарагім гурманам. Таксама канструктыўная секта #cultHEROES адкрытая для прапаноў па сумеснай стваральнай дзейнасці на карысць Беларусі. To be continued…» — гаворыцца на старонцы «Корпуса» ў Інстаграме.

За сем гадоў інсавання ў будынку на праспекце Машэрава прайшлі сотні розных культурных мерапрыемстваў.

У 2021 годзе ў «Корпусе» былі затрыманыя арт-дырэктар Аляксандр Багданаў і сцэнограф Максім Крук. Пасля суда, на якім ім прысудзілі хімію, яны выехалі з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
5