Жонка Ігара Дар'я, якая прыехала ў гомельскі СІЗА, напісала ў сябе ў Інстаграме, што не можа знайсці свайго мужа.

«Ёсць інфармацыя, што ён у панядзелак выбыў з СІЗА-3. Куды яго павезлі, мне ніхто не хоча адказваць», — распавяла Дар'я.

Журналісту «Радыё «Свабода», блогеру Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». За кратамі ён знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6