Васіль Быкаў і Уладзімір Някляеў. Фота з Фэйсбука Уладзіміра Някляева

Васіль Быкаў і Уладзімір Някляеў. Фота з Фэйсбука Уладзіміра Някляева

У лісце Някляеў згадвае пра намеры Міністэрства выкрасліць са спісу школьнай праграмы па замежнай літаратуры «Альпійскую баладу» Васіля Быкава і выказвае нязгоду з тым, што Быкаў можа быць нават ускосна адказны за «масавае ўварванне Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі ва Украіну».

Ён нагадвае звязаныя з Украінай старонкі біяграфіі Васіля Быкава, а таксама тое, што

«Васіль Быкаў — найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Украіна — Украінай».

Зыходзячы з гэтага, Някляеў спадзяецца, што ўкраінскія чыноўнікі выправяць памылку, бо «такія постаці, як Васіль Быкаў, не мусяць забывацца новымі пакаленнямі, сыходзіць з шэрагу барацьбітоў за нашу будучыню».

Клас
141
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3