«Аналіз фатаграфій з месца злачынства, назіранні на месцы і канфіскаваныя рэчавыя доказы адназначна ўказваюць на расстрэл, якому маглі папярэднічаць допыты ці нават катаванні», — заявіў генеральны сакратар «Рэпарцёраў без граніц» Крыстаф Дэлуар.
Максім Левін перастаў выходзіць на сувязь 13 сакавіка. Яго цела знайшлі 1 красавіка ў Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці. Левін супрацоўнічаў з украінскімі выданнямі, а таксама з Reuters, Associated Press, BBC.





