«У «Андроідзе» гэта працуе па змоўчанні, калі беларуская мова ўсталяваная як сістэмная (ужо праз тыдзень, пакуль уручную), а ў iOS (паколькі Apple ніяк не хоча афіцыйна дадаваць падтрымку) мы зрабілі пераключальнік у наладах самой праграмы. Заходзьце, змяняйце на беларускую мову — і наперад», — паведаміў праграміст.

Цяпер з інтэрфейсу на сайце перакладзеныя:

  • усе пункты меню;
  • усе элементы кіравання;
  • падказкі;
  • кастамныя элементы дызайну (напрыклад, на галоўнай старонцы);
  • форма падачы;
  • унутраныя сэрвісы («av.by фінансы», ацэнка кошту аўто, чэк-лісты праверкі аўто, захаваныя пошукі).

«iOS і Android ў суме — гэта 44% усіх сесій на av.by. Вэб таксама загаворыць па-беларуску, але пазней, гэта зрабіць трыху складаней, і там калегі рыхтуюць іншы круты рэліз. Таму ўсталёўвай апку, уключай мову і кайфуй», — падсумаваў Геранін.

Клас
20
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру