Архіўны здымак Навальнага. Фота: navalny / Instagram

Архіўны здымак Навальнага. Фота: navalny / Instagram

У пасце Навальнага ў Інстаграме гаворыцца, што атрад знаходзіцца на цалкам ізаляваным ад астатняй зоны ўчастку. «Турма ў турме з зусім шалёным і малавыносным рэжымам», — распавёў палітык, паабяцаўшы пазней напісаць пра гэта падрабязней.

«А вязні добрыя. Спакойныя такія, добразычлівыя. Я як прыйшоў, адразу падумаў: забойцы. Так і аказалася. Амаль усе забойцы», — напісаў Навальны.

Па словах палітыка, 9 гадоў, да якіх яго прыгаварылі, — самы маленькі ў атрадзе тэрмін. «Тут 13-15 год сярэдні. Ёсць 19 і 20», — распавёў Навальны.

«З людзьмі, у якіх доўгія тэрміны, прасцей сядзець. Мітусні ўсякай менш, дробных канфліктаў. Хаця, вядома, яны вельмі-вельмі залежныя ад адміністрацыі. Калі тэрмін «пятнашка», то УДВ, якое скіне пяць гадоў, — жыццёвы прыярытэт», — напісаў палітык.

22 сакавіка Лефортаўскі суд Масквы прыгаварыў Аляксея Навальнага да дзевяці гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў махлярстве і непавазе да суда.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
62