Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства

Скрыншот з відэа

23.06.2022 / 19:24
Бел / Łac / Рус

Беларуса затрымалі за данат, зроблены «экстрэмісцкай» арганізацыі, калі яна такой яшчэ не лічылася

У вячэрніх навінах 20 чэрвеня беларускія дзяржаўныя тэлеканалы выпусцілі сюжэт пра «фінансаванне экстрэмістаў і наймітаў». У ім паведамілі, што за перасылку крыптавалюты на адрас ініцыятывы BYPOL у Мінскім раёне быў затрыманы Аляксандр Зіязетдзінаў. Паведамлялася, што ў маі 2021 года ён перавёў у BYPOL каля 800 даляраў — і цяпер яму пагражае крымінальны тэрмін. Пры гэтым BYPOL прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй толькі ў лістападзе 2021 года. Гэта значыць, у момант пераводу ініцыятыва экстрэмісцкай не з'яўлялася. Што ў такіх выпадках кажа заканадаўства? Пра гэта блог «Отражение» пагаварыў з юрыстам Андрэем Мачалавым.

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Па словах юрыста, 18 чэрвеня 2021 года ўступілі ў сілу важныя змены, унесеныя ў Крымінальны кодэкс Беларусі.

«На жаль, сутнасць зменаў не была зразумелая для большасці грамадзян, з-за чаго некаторыя з іх і трапілі ў такую «юрыдычную пастку», — тлумачыць Андрэй Мачалаў. — Да 18 чэрвеня крымінальна каральным было фінансаванне «экстрэмісцкага фармавання», то-бок групы грамадзян, у дачыненні да якой прынята адпаведнае рашэнне МУС ці КДБ.

У гэтым выпадку ўсё працуе адносна празрыста. Да прыкладу, МУС прымае рашэнне аб прызнанні групы грамадзян «экстрэмісцкім фармаваннем», публікуе сваё рашэнне. Адпаведна, з гэтага моманту «заведамае» фінансаванне «экстрэмісцкага фармавання» з'яўляецца злачынствам.

«Заведамае» ў гэтым выпадку азначае, што чалавек ведаў: група грамадзян прызнана такім фармаваннем. А наданне фінансавай дапамогі да адпаведнай даты крымінальным злачынствам быць не можа, бо закон зваротнай сілы не мае».

Мачалаў дадае, што пасля 18 чэрвеня 2021 года крымінальна каральным стала і фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці»:

«Знікла ўмоўная «адсечка» у выглядзе рашэння МУС ці КДБ, з якой даты група грамадзян афіцыйна прызнаецца дзяржавай «экстрэмісцкім фармаваннем», а фінансаванне яе дзейнасці — злачынствам.

Улічваючы, што закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» вызначае «экстрэмісцкую дзейнасць» вельмі шырока, на практыцы пад гэта паняцце падводзіцца практычна любое «непажаданае» дзеянне. Немалаважную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць і засакрэчаныя эксперты, якія прыцягваюцца сілавымі органамі для вызначэння наяўнасці ў дзеяннях прыкмет экстрэмізму.

Варта адзначыць, што дзейная практыка прыцягнення засакрэчаных экспертаў не вытрымлівае ніякай крытыкі. Часцяком такія эксперты даюць адказ на пастаўленае пытанне ўсяго адной аднаскладовай фразай, а дапытаць іх па сутнасці немагчыма ў сувязі з адмовай суда і следства ў такіх хадайніцтвах.

Адпаведна, з 18 чэрвеня 2021 года прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці стала магчымым без адпаведнага рашэння МУС ці КДБ».

У той жа час юрыст тлумачыць: нягледзячы на новаўвядзенні, абавязковы элемент злачынства — «заведамасць» — захаваўся.

«Гэта прадугледжвае, што чалавек яшчэ да здзяйснення фінансавання павінен ведаць, што ягоныя грошы будуць выдаткаваныя на ажыццяўленне «экстрэмісцкай дзейнасці», — кажа Мачалаў. —

На жаль, на практыцы цяжар даказвання «заведамасці» часта зводзіцца да нуля, а следствам і судом у пацверджанне гэтай акалічнасці выкарыстоўваюцца безадносныя доказы.

Навіна на дзяржаўным тэлебачанні ад 20 чэрвеня 2022 года відавочна адносіцца згаданых зменаў Крымінальнага кодэкса. Пры гэтым інфармацыя, якая ў ёй змяшчаецца, не зусім карэктная».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Чарговы збор з ваенаабавязанымі пройдзе ў Беларусі
У Пецярбургу затрымалі 34-гадовага беларуса за «негатыўныя водгукі» пра Лукашэнку
Мікола Статкевіч. 120 дзён невядомасці
Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне 9
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У абломках «Тытаніка» знайшлі каралі з зубам мегаладона — гіганцкай старажытнай акулы
Узброены бунт, засылка наймітаў экстрэмісцкімі арганізацыямі. У Беларусі хочуць увесці новыя падставы для ўвядзення надзвычайнага і ваеннага становішча
Светлагорскі ЦКК назваў імёны загінулых падчас выбуху на заводзе беленай цэлюлозы
«У трэндах дачы». Эксперты расказалі, што адбываецца з продажам дамоў і што будзе далей
У Гомелі пачаўся суд над начальнікам цэха «Гамсельмаша». Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве
Чарговы збор з ваенаабавязанымі пройдзе ў Беларусі 1
У Пецярбургу затрымалі 34-гадовага беларуса за «негатыўныя водгукі» пра Лукашэнку
Усяго патроху
«Вэст Хэм» выйграў Лігу канферэнцый
Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне 9
Пратасевіч пад хатнім арыштам стаў бацькам 17
Украінскія памежнікі высмеялі вучэнні Беларусі на поўдні 4
Фота / Відэа
У Мінску адбылося ДТЗ з аўтобусам і тралейбусам  1
МНС паказала наступствы выбуху на Светлагорскім ЦКК 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Пратасевіч пад хатнім арыштам стаў бацькам 17
Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай? 13
ISW спрагназаваў, як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на ўкраінскі контрнаступ  3
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя 20
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу 13
Самае лайканае
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне 14
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны 12
Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай? 13
У Новай Тавалжанцы забіты расійскі палкоўнік, кіраўнік аператыўнай групоўкі «Белгарад» 11
Гарачыя тэмы
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя 20
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу 13
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць
абнаўляецца
33
«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу  31
Былы ўладальнік бара «Каліноўскі» цяпер жыве ў Дубаі. Але яго думка: «Цяпер ідэальны час для інвестыцый у Беларусі» 21
Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг 12
Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску 53
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах 17
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх