Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Нерухомасць
Фота 2 з 18
26.06.2022 / 13:33
Бел / Łac / Рус

Ад 11 тысяч даляраў. Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя танныя кватэры ў абласных цэнтрах

За апошнія месяцы цэны на нерухомасць у Беларусі знізіліся на 8-20% у залежнасці ад тыпу жылля. Асобныя кватэры ў Мінску прадаюцца па цэнах каля 30 тысяч даляраў. Вывучылі самыя танныя прапановы ў абласных цэнтрах.

Брэст

Калі не звяртаць увагі на кватэры, якія прадаюцца ў старых драўляных дамах з пячным ацяпленнем і туалетам на вуліцы, то самая танная ў Брэсце — за 17 700$.

Столькі просяць за аднапакаёўку, якая месціцца на першым паверсе пяціпавярховага дома 1970 года пабудовы. Агульная плошча кватэры — 20,9 м².

«Цёплая кватэра ў жылым стане, ёсць падвальнае памяшканне, развітая інфраструктура», — гаворыцца ў апісанні.

Нягледзячы на самую нізкую цану, пры неабходнасці ў гэтую кватэру можна заязжджаць адразу пасля куплі. 

Другая па цане кватэра Брэста ацэнена ў 18 000$, столькі каштуе аднапакаёўка ў цагляным доме 1999 года пабудовы па вуліцы Лейтынанта Рабцава. 

Як і ў папярэднім варыянце, гаспадары ацэнваюць стан кватэры, як «жылы». З мэблі ў асноўным пакоі маецца аднаспальны ложак, шафа і маленькі стол. У апісанні кажуць, што могуць пакінуць мэблю па дамоўленасці. 

Агулам у Брэсце прадаецца каля двух дзясяткаў кватэр па цане да 20 тысяч даляраў.

Віцебск

Самая танная кватэра Віцебска з ліку тых, дзе ёсць цэнтральнае ацяпленне і санвузел у кватэры, выстаўлена на продаж за 15 000$. 

Агульная плошча аднапакаёўкі 36 м². Плошча асноўнага пакою — амаль 20 «квадратаў». У доме 1958 года пабудовы быў праведзены капітальны рамонт з заменай труб і батарэй. Сцены будынка ўцеплены тэрмашубай.

 

У кошт жытла ўваходзіць мэбля, кватэра прадаецца з адзнакай «тэрмінова».

За 15 500$ у Віцебску можна купіць двухпакаёўку ў цэнтральнай частцы горада. Агульная плошча кватэры усяго 29 м². Месціцца яна на трэцім паверсе старога трохпавярховага дома, які летась перажыў капітальны рамонт.

Стан кватэры сведчыць пра тое, што пражыванне адразу пасля куплі ў ёй наўрадці магчымае. 

Сярод пераваг прадаўцы адзначаюць высокія столі, шырокія аконныя праемы, развітую інфрастуктуру і магчымасць перарабіць двухпакаёўку ў зручную кватэру-студыю.

Вынікае, што самыя танныя кватэры ў Віцебску каштуюць прыкладна на 2-3 тысячы даляраў менш, чым у Брэсце.

Гомель

У самым буйным абласным цэнтры Беларусі можна набыць аднапакаёўку за 11 500$. У такую суму ацэньваюць кватэру на першым паверсе 9-павярховага дома 1978 года пабудовы па адрасе вуліца 60 год СССР, 15. Агульная плошча кватэры 20,7 м².

«Добра развіта інфраструктура, у пешай даступнасці садкі, школы, прыпынкі грамадскага транспарту, крама, паліклініка. У кватэры ніхто не прапісаны. Прадаю без пасярэднікаў», — гаворыцца ў аб'яве.

Наступная па цане кватэра ў Гомелі ацэнена ў 12 300 даляраў. 

Гэтая аднапакаёўка таксама месціцца на першым паверсе цаглянага 9-павярховіка. Бадай, галоўнае адрозненне ад папярэднягя варыянта — наяўнасць пластыкавых вокнаў і стальных уваходных дзвярэй.

«Новыя вокны ПВХ, побач «Еўраопт» і зялёная зона. Цана канчатковая», — рэкламуе прадавец. 

Агулам у Гомелі прадаецца больш за дзесяць паўнавартасных кватэр коштам да 15 тысяч даляраў.

Гродна

Самая танная кватэра ў Гродне ацэнена ў 17 700$. Столькі просяць за аднапакаёўку ў гістарычным цэнтры горада плошчай 17,3 м². Натуральна, што ўсе памяшканні ў ёй вельмі сціплых памераў, з-за гэтага душ месціцца не ў санвузле, а на кухні. 

Дом размешчаны ў ціхім месцы з прыгожым унутраным дворыкам. Устаноўлены пластыкавыя шклопакеты, вышыня столяў 3,43 метра, апісваюць кватэру гаспадары.

Другая з самых танных кватэр у Гродне ацэнена ў больш, чым 20 тысяч даляраў.

За аднапакаёўку на завулку Даватара, якая месціцца на пятым паверсе дома, пабудаванага ў 1963 годдзе, просяць 20 900$.

«Чысты акуратны пад'езд. Ёсць склеп з абсталяванай ячэйкай. Паблізу дома прыпынкі грамадскага транспарту. У 10 хвілінах хады да парку Жылібера, плошчы Леніна. Кватэра выдатна падыдзе людзям, якія шануюць камфорт», — гаворыцца ў апісанні.

Вынікае, што ў адрозненне ад іншых абласных цэнтраў, у Гродне прадаецца толькі адна кватэра коштам да 20 тысяч даляраў, усе астатнія каштуюць даражэй.

Магілёў

Самая танная кватэра Магілёва — гэта аднапакаёўка ў панэльным доме 1976 года. Месціцца яна на першым паверсе, і мае агульную плошчу ў 34 м². Просяць за яе 17 500$.

Прадаюць кватэру без мэблі.

Да апісання гаспадары падышлі з пэўным крэатывам.

«Ваша першая кватэра. Вырашайце самі, якой яна будзе. Свая кватэра — гэта незалежнасць. Самастойна вырашаць, калі прыйсці дадому, што есці, і асабіста аплачваць рахункі. Гэта першы крок у дарослае жыццё. Хай бацькі прыходзяць да вас у госці», — заваблівае аб'ява.

У Магілёве ёсць яшчэ адна кватэра за 17 500$. Столькі просяць за аднапакаёўку ў доме 1967 года пабудовы пасля капрамонту, кватэра месціцца на другім паверсе.

Агульная плошча — каля 30 «квадратаў». Есць балкон, вокны ў хаце старыя. У ванным пакоі сцены счышчаны пад абліцоўку пліткай. Стан рамонту гаспадары апісваюць, як дрэнны.

Агулам у Магілёве прадаецца больш за дзесяць кватэр па цэнах да 20 тысяч даляраў.

Чытайце таксама: Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія катэджы ў абласных цэнтрах?

«Куплялі для дзяцей, а цяпер…» У Мінску ўсё часцей прадаюць «голыя» кватэры ва ўжо заселеных дамах

Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж 4
На шматпавярховіку ў мінскай Малінаўцы намалявалі мурал. Назвалі «Абярэг»  4
У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана? 11
Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 руб — і вось што з гэтага атрымалася
Аказваецца, AirPods здольныя ацалець нават у страўнікавым соку. Гэта выпадкова высветліла адна з карыстальніц
«Нам сталі адмаўляць у рэгістрацыі». Сем чалавек не трапілі на рэйс «Белавія» Кутаісі — Мінск
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены
Неўзабаве мае спыніць існаванне легендарны «Прессбол», «затупленне» не выратавала — Трыбуна
Шмат клічнікаў і капслокаў. Так выглядаюць заклікі педагогаў да наведвання прапагандысцкага фільма 2
У Вялікабрытаніі некалькі чалавек заразіліся невылечнай інфекцыяй. Адна з крыніц заражэння — Беларусь 2
Усяго патроху
Адбылася ўцечка інфармацыі аб сакрэтнай калекцыі твораў мастацтва Рамана Абрамовіча. Яе кошт астранамічны 5
У Расіі шукаюць акцёраў на ролі двайнікоў Лукашэнкі і Ціханоўскай 2
У Беларусі забаранілі надзвычай папулярныя пральныя парашкі 3
Лукашыстаў занепакоіла знішчэнне спадчыны. Але ёсць нюанс 7
Фота / Відэа
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 46
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 22
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 9
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 3
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  19
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 5
Самае лайканае
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні 37
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 60
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА 15
Найбольш рэакцый
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 46
«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў 21
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Памерла Святлана Малышка 7
«Моцны і спартовы хлопец». Беларус памёр у Варшаве пасля прыёму ў стаматолага 12
Гарачыя тэмы
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 22
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 9
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 3
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 5
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 60
«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака 41
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх