Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Нерухомасць
Фота 6 з 18
26.06.2022 / 13:33
Бел / Łac / Рус

Ад 11 тысяч даляраў. Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя танныя кватэры ў абласных цэнтрах

За апошнія месяцы цэны на нерухомасць у Беларусі знізіліся на 8-20% у залежнасці ад тыпу жылля. Асобныя кватэры ў Мінску прадаюцца па цэнах каля 30 тысяч даляраў. Вывучылі самыя танныя прапановы ў абласных цэнтрах.

Брэст

Калі не звяртаць увагі на кватэры, якія прадаюцца ў старых драўляных дамах з пячным ацяпленнем і туалетам на вуліцы, то самая танная ў Брэсце — за 17 700$.

Столькі просяць за аднапакаёўку, якая месціцца на першым паверсе пяціпавярховага дома 1970 года пабудовы. Агульная плошча кватэры — 20,9 м².

«Цёплая кватэра ў жылым стане, ёсць падвальнае памяшканне, развітая інфраструктура», — гаворыцца ў апісанні.

Нягледзячы на самую нізкую цану, пры неабходнасці ў гэтую кватэру можна заязжджаць адразу пасля куплі. 

Другая па цане кватэра Брэста ацэнена ў 18 000$, столькі каштуе аднапакаёўка ў цагляным доме 1999 года пабудовы па вуліцы Лейтынанта Рабцава. 

Як і ў папярэднім варыянце, гаспадары ацэнваюць стан кватэры, як «жылы». З мэблі ў асноўным пакоі маецца аднаспальны ложак, шафа і маленькі стол. У апісанні кажуць, што могуць пакінуць мэблю па дамоўленасці. 

Агулам у Брэсце прадаецца каля двух дзясяткаў кватэр па цане да 20 тысяч даляраў.

Віцебск

Самая танная кватэра Віцебска з ліку тых, дзе ёсць цэнтральнае ацяпленне і санвузел у кватэры, выстаўлена на продаж за 15 000$. 

Агульная плошча аднапакаёўкі 36 м². Плошча асноўнага пакою — амаль 20 «квадратаў». У доме 1958 года пабудовы быў праведзены капітальны рамонт з заменай труб і батарэй. Сцены будынка ўцеплены тэрмашубай.

 

У кошт жытла ўваходзіць мэбля, кватэра прадаецца з адзнакай «тэрмінова».

За 15 500$ у Віцебску можна купіць двухпакаёўку ў цэнтральнай частцы горада. Агульная плошча кватэры усяго 29 м². Месціцца яна на трэцім паверсе старога трохпавярховага дома, які летась перажыў капітальны рамонт.

Стан кватэры сведчыць пра тое, што пражыванне адразу пасля куплі ў ёй наўрадці магчымае. 

Сярод пераваг прадаўцы адзначаюць высокія столі, шырокія аконныя праемы, развітую інфрастуктуру і магчымасць перарабіць двухпакаёўку ў зручную кватэру-студыю.

Вынікае, што самыя танныя кватэры ў Віцебску каштуюць прыкладна на 2-3 тысячы даляраў менш, чым у Брэсце.

Гомель

У самым буйным абласным цэнтры Беларусі можна набыць аднапакаёўку за 11 500$. У такую суму ацэньваюць кватэру на першым паверсе 9-павярховага дома 1978 года пабудовы па адрасе вуліца 60 год СССР, 15. Агульная плошча кватэры 20,7 м².

«Добра развіта інфраструктура, у пешай даступнасці садкі, школы, прыпынкі грамадскага транспарту, крама, паліклініка. У кватэры ніхто не прапісаны. Прадаю без пасярэднікаў», — гаворыцца ў аб'яве.

Наступная па цане кватэра ў Гомелі ацэнена ў 12 300 даляраў. 

Гэтая аднапакаёўка таксама месціцца на першым паверсе цаглянага 9-павярховіка. Бадай, галоўнае адрозненне ад папярэднягя варыянта — наяўнасць пластыкавых вокнаў і стальных уваходных дзвярэй.

«Новыя вокны ПВХ, побач «Еўраопт» і зялёная зона. Цана канчатковая», — рэкламуе прадавец. 

Агулам у Гомелі прадаецца больш за дзесяць паўнавартасных кватэр коштам да 15 тысяч даляраў.

Гродна

Самая танная кватэра ў Гродне ацэнена ў 17 700$. Столькі просяць за аднапакаёўку ў гістарычным цэнтры горада плошчай 17,3 м². Натуральна, што ўсе памяшканні ў ёй вельмі сціплых памераў, з-за гэтага душ месціцца не ў санвузле, а на кухні. 

Дом размешчаны ў ціхім месцы з прыгожым унутраным дворыкам. Устаноўлены пластыкавыя шклопакеты, вышыня столяў 3,43 метра, апісваюць кватэру гаспадары.

Другая з самых танных кватэр у Гродне ацэнена ў больш, чым 20 тысяч даляраў.

За аднапакаёўку на завулку Даватара, якая месціцца на пятым паверсе дома, пабудаванага ў 1963 годдзе, просяць 20 900$.

«Чысты акуратны пад'езд. Ёсць склеп з абсталяванай ячэйкай. Паблізу дома прыпынкі грамадскага транспарту. У 10 хвілінах хады да парку Жылібера, плошчы Леніна. Кватэра выдатна падыдзе людзям, якія шануюць камфорт», — гаворыцца ў апісанні.

Вынікае, што ў адрозненне ад іншых абласных цэнтраў, у Гродне прадаецца толькі адна кватэра коштам да 20 тысяч даляраў, усе астатнія каштуюць даражэй.

Магілёў

Самая танная кватэра Магілёва — гэта аднапакаёўка ў панэльным доме 1976 года. Месціцца яна на першым паверсе, і мае агульную плошчу ў 34 м². Просяць за яе 17 500$.

Прадаюць кватэру без мэблі.

Да апісання гаспадары падышлі з пэўным крэатывам.

«Ваша першая кватэра. Вырашайце самі, якой яна будзе. Свая кватэра — гэта незалежнасць. Самастойна вырашаць, калі прыйсці дадому, што есці, і асабіста аплачваць рахункі. Гэта першы крок у дарослае жыццё. Хай бацькі прыходзяць да вас у госці», — заваблівае аб'ява.

У Магілёве ёсць яшчэ адна кватэра за 17 500$. Столькі просяць за аднапакаёўку ў доме 1967 года пабудовы пасля капрамонту, кватэра месціцца на другім паверсе.

Агульная плошча — каля 30 «квадратаў». Есць балкон, вокны ў хаце старыя. У ванным пакоі сцены счышчаны пад абліцоўку пліткай. Стан рамонту гаспадары апісваюць, як дрэнны.

Агулам у Магілёве прадаецца больш за дзесяць кватэр па цэнах да 20 тысяч даляраў.

Чытайце таксама: Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія катэджы ў абласных цэнтрах?

«Куплялі для дзяцей, а цяпер…» У Мінску ўсё часцей прадаюць «голыя» кватэры ва ўжо заселеных дамах

Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Кватэры на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Ад савецкасці да рамонту ў сучасным стылі
Як у адвакатаў і натарыусаў. Улады хочуць увесці рэгулярную атэстацыю для рыэлтараў 1
«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска 3
«Праблема можа прыйсці адкуль не чакалі». Мінчукі пра тое, як выбіралі кватэры і пра што потым пашкадавалі 6
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч 2
Звальняюць з працы энергічнага дырэктара Веткаўскага музея 1
Лукашэнка з Кітая паляцеў назад у ААЭ 6
«Хачу паказаць дзяржаве, што яна дарэмна спісала мяне ў расход». Пайшоў ваяваць экс-рэжысёр «Ералаша», асуджаны за педафілію 7
Кніга аўтара «Нашай Нівы» трапіла ў спіс найлепшых нон-фікшн кніг года ў Літве. І яе можна падтрымаць 4
Польшча размясціла на мяжы з Беларуссю і Расіяй сапёрны батальён
У Ляхавічах з-за аварыі месцамі адключылі ацяпленне і газ 1
Усяго патроху
Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць 4
Сабралі ўсё, што трэба ведаць пра донарства сперматазоідаў і яйцаклетак
«Я не жалюся, я хачу захаваць нагу, пакуль гэта магчыма». Беларускі добраахвотнік ужо чатыры месяцы ў бальніцы  12
«Чалавек, якога мы адбілі ў сілавікоў, пасля на маім судзе сведчыў супраць мяне». Былы палітвязень па «справе байкераў» расказаў сваю гісторыю 7
Фота / Відэа
Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам? 20
«Вось дзяўчыне вочкі, каб былі яскравыя ночкі». У Скірмантаве захавалі старажытны абрад 18+, пра які вы маглі нават не чуць 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі 13
Што жаваў Коля Лукашэнка на сустрэчы з Сі Цзіньпінам? 20
«Мы дойдзем да канца. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ крымінальныя справы» — намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч 17
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт 8
«Беларусы — тыя ж рускія, проста не ўсе яшчэ зразумелі». Як беларусы пад бел-чырвона-белым і расійскім сцягамі ўдзельнічаюць у тыкток-батлах 10
Самае лайканае
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт 8
«Вось дзяўчыне вочкі, каб былі яскравыя ночкі». У Скірмантаве захавалі старажытны абрад 18+, пра які вы маглі нават не чуць 1
«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў 30
«П'янкое віно «жаданае за рэальнае» прыводзіць да цяжкога і працяглага пахмелля» — Стрыжак пра перспектывы вызвалення палітвязняў 7
Расейцы, якія расстралялі байцоў УСУ, што здаліся ў палон, ліквідаваныя — кіраўнік Аўдзееўскай ГВА 3
Найбольш рэакцый
Былая прапагандыстка СТБ працавала ў «Жоўтых злівах», а пасля пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс 35
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 33
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 37
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 25
«Прапануем 2000-2500 рублёў на рукі — закрыць вакансіі няма кім». Бізнэс не можа знайсці работнікаў 10
Гарачыя тэмы
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі 13
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт 8
«Беларусы — тыя ж рускія, проста не ўсе яшчэ зразумелі». Як беларусы пад бел-чырвона-белым і расійскім сцягамі ўдзельнічаюць у тыкток-батлах 10
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024 5
«Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць». Найлепшыя твіты тыдня 14
Пачаўся захоп папулярных лакальных медыя. Іх перадаюць рэдакцыям дзяржСМІ 16
«Чаму вы на мяне накінуліся?» На Брэстчыне забіў сябе стваральнік сабачага прытулку 33
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску 37
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце? 25
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх