Анісія Казлюк

Адразу ж пасля таго, як даведаўся пра сітуацыю, Валерый Кавалеўскі звярнуўся ў МУС, ДМС і да старшыні камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады Дзмітрыя Лубянца. Той запэўніў, што Анісію ніхто высылаць з Украіны не будзе, штамп у пашпарт не паставяць, аформяць адміністрацыйны пратакол і сімвалічны штраф. Так і атрымалася.

Цяпер для Анісіі Казлюк будзе адкрытая працэдура для аднаўлення яе легальнага статусу ва Украіне. Гэта ж будзе зроблена і для ўсіх іншых беларусаў Украіны.

Валерый Кавалеўскі ўвесь гэты час быў на сувязі з Анісіяй. Ён давёў да яе алгарытм вырашэння праблемы. Гэта дапамагло разабрацца з сітуацыяй у пастарунку, бо з Анісіяй размаўлялі не вельмі карэктна. Цяпер беларуску адпусцілі.

Гісторыя прыкрая і непрыемная, але можа стаць важным прэцэдэнтам для таго, каб не дапусціць падобных сітуацый з беларусамі ў будучыні, сцвярджае Валерый Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк. Чым скончылася гісторыя? 

Клас
15
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру