Фота: SpikyTV

Фота: SpikyTV

Аператыўнік ЦРУ Дэн Чэйз (яго грае Брыджэс) ва ўцёках ужо шмат гадоў па прычынах, якіх мы спачатку не ведаем, але узгадваем разам з ім напрацягу серыяла. Біл Хек грае Чэйза ў маладосці, калі ён ўдзельнічаў у сакрэтных аперацыях на Блізкім Усходзе, піша CNN.

Патрабуецца многае, каб зноўку ўвесці яго ў строй, але ён гатовы да гэтага, а стомлены ад жыцця шэф ЦРУ Гаральд Харпер, якога выконвае Літгау, выдатна разумее, што дастаць яго будзе складаней, чым мяркуюць падначаленыя. Харпер вельмі падобны на шэрыфа Нотынгема з класічнага фільма «Робін і Мэрыян» 1976 года, якому даручана знайсці персанажа, але які не атрымлівае задавальнення ад гэтай перспектывы і раздражнёны маладымі гарачымі галовамі, на якія ён павінен пакласціся.

«Ты не той хлопец, якім сябе памятаеш», — папярэджвае Харпер Чэйза па тэлефоне, спадзеючыся пазбегнуць горшага.

Гэта так, але ён па-ранейшаму вынаходлівы і вельмі небяспечны, разам са сваімі вернымі сабакамі, і гэта высвятляюць тыя, хто пасланы яго нейтралізаваць. Сапраўды, у фільме «Стары» ёсць надзвычайна жорсткая сцэна бойкі, збольшага таму, што ў ёй няма нічога прыгожага або харэаграфічнага. Калі Чэйз папярэджвае сваю дачку: «Ты не ведаеш, якімі выродлівымі могуць стаць гэтыя рэчы, калі яны становяцца выродлівымі», ён не жартуе.

Фармат абмежаванага серыяла цягне за сабой некаторыя агаворкі, уключаючы той факт, што серыял не спяшаецца пераходзіць да сутнасці справы ў чатырох першых эпізодах, уключаючы абыходны манеўр з удзелам Эмі Брэнеман ў ролі нявіннага сведкі, уцягнутага ў гэты небяспечны свет.

Тым не менш, Брыджэс, чые праблемы са здароўем і барацьба з ракам у рэальным жыцці дадаюць даволі горкае адценне ў тое, што вы бачыце на экране, вельмі моцны ў ролі састарэлага шпіёна — Джэйсан Борн, калі б ён пражыў досыць доўга, каб стаць чальцом Асацыяцыі амерыканскіх пенсіянераў.

У сцэнары няма нічога асабліва новага, але гэтага і не трэба. Бо хоць Чэйз, магчыма, ужо не той хлопец, якім сябе памятае, ва ўтрыманні ўвагі аўдыторыі, Брыджас і Літгаў перадаюць «Старога» ў добрыя рукі.

Цяпер да прагляду даступныя тры першыя серыі, а серыял выйдзе цалкам да канца ліпеня (па серыі раз на тыдзень).

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,5/10 (першая серыя асобна — 9.1/10).

Rotten Tomatoes — 94%.

«Будзе балець» — шчыры і эмацыйны серыял пра медыцыну. Вельмі добры 

Netflix афіцыйна праанансаваў другі сезон серыяла «Гульня ў кальмара». Хто з герояў вяртаецца?

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4