Сяргей Будкін і Юры Стыльскі

Сяргей Будкін і Юры Стыльскі

Сяргей Будкін напісаў, прэзентуючы твор:

«Мы знялі кіно.

Яго героі — беларускія творцы, якія не могуць вярнуцца дамоў. Іх ранейшае жыццё было зруйнаванае спачатку тэрорам на Радзіме, а потым вайной ва Украіне. Але яны працягваюць жыць і радавацца жыццю, ствараць і натхняць іншых.

Напэўна, гэты фільм пра пошук сябе. І пра пошук дома. Пра пошук дома ў сябе. Пра здольнасць захаваць сябе ў экстрымальных умовах. І пра вялікую сілу Мастацтва. Бо пакуль мы малюем, спяваем, фатаграфуем, пішам, ствараем — мы жывем.

Мы здымалі на часовых кватэрах герояў, у офісах, у хабе і шэлтэры, у галерэях, кавярнях і барах, на оўпэн-эйры і ў клубе, у трамваі, у метро, падземным пераходзе, на канатнай дарозе, на вуліцах, плошчах, у гарах і каньёнах…

Было адчуванне, што мы знаходзімся ў вечным руху і не можам дазволіць сабе спыніцца. Бяжым, а тэрор і вайна ідуць недзе побач, па нашых слядах…

Як на гэтым бягу не выдыхнуцца і працягваць ствараць, калі вакол усё руйнуецца і ў цябе няма дома? Вось на гэтае пытанне я і шукаю адказ разам з героямі».

Героямі фільма сталі мастачка Таша Кацуба, фотамастачка Караліна Палякова, музыка Юры Стыльскі і фатограф Алесь Пілецкі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0