Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падымае цэны на Pall Mall Blue і Pall Mall Azure — да 3,75 рубля, Pall Mall Nano Blue, Pall Mall Nano Silver, Pall Mall Nano Fresh і іншыя — да 3,60 рублёў. Kent Nano Silver і Kent Nano White падаражэюць да 4,60 рублёў. Kent Silver будзе каштаваць 4,75 рубля, Kent Switch — 4,80. Падаражэюць і некаторыя іншыя цыгарэты вытворцы.

Падаражэюць і цыгарэты ТАА «Тытунь Інвест». «Карона» і «Карона стыль» будуць каштаваць 1,75 рубля, «Карона Слім» падаражэе да 2,05 рублёў. Winston Classic і Winston Blue будуць каштаваць 4,65 рубля, LD Lounge Special — 3,35 рубля. Падаражанне закране і іншыя цыгарэты «Тытунь Інвест».

«Беларусьгандаль» падымае цэны на Vogue Lilas і Vogue Menthe — да 5,15 рублёў. Столькі ж будуць каштаваць Dunhill Fune Cut Blue і Dunhill Fune Cut Gold. Kent Navy Blue падаражэе да 4,75 рублёў, падаражэюць і іншыя цыгарэты.

«Інтэр Табака» і «Энерга-оіл» у ліпені павышаць цэны не будуць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру