Сцвярджаецца, што на Паршына ля пад'езда напаў малады чалавек па імені Яўген Уладзіміравіч Д. Падкрэсліваецца, што малады чалавек «выглядае моцна здаравейшым за свае гады», то-бок робіцца спроба затушаваць тое, што ён непаўналетні. Узрост хлопца не называецца. На скрыншоце з фота ён выглядае сапраўды вельмі высокім, але гэта непаўнагадовасці не адмяняе і ніякім апраўданнем не з'яўляецца. 

Па версіі телеграм-канала, з Яўгенам, які нібыта не жыхар гэтага раёна, было пяцёра яго сяброў, якія «бясчынствавалі каля пад'езда» і «на заўвагі рэагавалі вельмі агрэсіўна» (стандартнае абвінавачванне з міліцэйскіх пратаколаў, якое ўжо дзясяткі гадоў прымяняецца да тысяч людзей, нават самых мяккіх і інтэлігентных). У Яўгена пры сабе нібыта быў нейкі ланцуг (што за ён, не ўдакладняецца). Таксама робіцца спроба дыскрэдытаваць Яўгена праз ягонага бацьку: маўляў, той «чатыры разы судзімы», а «яблычка ад яблыні…» Пацвярджэння гэтаму «факту» ніякага няма, прапануецца верыць на слова. 

Праўладны канал піша, што Паршын сапраўды стрэліў у маладога чалавека з траўматычнага пісталета пасля таго, як той «паспрабаваў забраць зброю». Як сцвярджаецца, ягонаму здароўю нічога не пагражае — стрэл быў у «мяккія тканкі», кулю вынялі пінцэтам і хлопец ужо амаль здаровы.

На кадрах, апублікаваных у канале, ёсць два моманты: нібыта момант нападу і спроба забраць у Паршына зброю. Відэа няма: верагодна, таму, што на ім Паршын выглядае далёка не такім несправядліва пакрыўджаным рыцарам, якім яго хочуць прадставіць. Ці будзе грамадству дадзена якая-небудзь дадатковая інфармацыя і каментарый з сапраўды афіцыйных крыніц — пабачым. 

Чытайце таксама:

Стала вядома, з чаго Паршын мог страляць па падлетку

«Жыву ў свабоднай краіне»: падлетак пасадзіў на зямлю экс-кіраўніка ГУБАЗіКа. Той у адказ пачаў страляць ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Страляніна па падлетку ў «Каскадзе»: што вядома? 


Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
5
Абуральна
81

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру