Акцёр, які граў Драка Малфоя ў «Гары Потэры», запісаў відэазварот у падтрымку ўкраінцаў ВІДЭА
Том Фэлтан, вядомы па ролі Драка Малфоя ў фільмах пра Гары Потэра, запісаў пасланне да ўкраінцаў. Ролік быў апублікаваны ў акаўнце фонда па абароне жывёл UAnimals, які падтрымлівае акцёр.
«Гэта адмысловае пасланне для адважных людзей Украіны, якія не перастаюць натхняць. Нават у самыя цёмныя часы для ўкраінцаў, іх сэрцы дастаткова адкрытыя, каб спрабаваць ратаваць нават жывёл», — сказаў ён.
У відэа сцэны з фільмаў пра Гары Потэра шарагуюцца з кадрамі, знятымі ва Украіне, і вобраз Валан-дэ-морта накладзены на запісы зваротаў Уладзіміра Пуціна.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ