Масква адмаўляе абвінавачванні ў крадзяжы, але было ўстаноўлена, што прызначаныя Расіяй на акупаваных тэрыторыях улады выдаюць указы, у якіх гаворыцца, што яны «нацыяналізуюць» украінскае збожжа.

Адзін з фермераў на акупаваных тэрыторыях расказаў, што расійскія салдаты прыехалі на яго ферму, каб забраць запасы збожжа. Журналісты атрымалі выявы з камер відэаназірання, на якіх бачныя салдаты на ферме, адзін з якіх беспаспяхова спрабуе страляць па камерах. Журналісты адсачылі рух грузавікоў фермера ў Крым, а пасля на мацерыковую частку Расіі. 

Украінскія афіцыйныя асобы лічаць, што з моманту ўварвання 4 месяцы таму было скрадзена да 800 тысяч тон збожжа. Афіцыйныя асобы ЗША назвалі дзевяць караблёў, якія, як мяркуецца, перавозілі скрадзенае ўкраінскае збожжа з Крыма ў іншыя часткі свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11