Гаворка ідзе пра квіткі на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія ходзяць унутры Беларусі — міжрэгіянальныя лініі ды рэгіянальныя лініі бізнэс-класа.

Цяпер вярнуць квіток можна праз афіцыйны сайт pass.rw.by або мабільную праграму «БЧ. Мой цягнік», можна вярнуць у сваім асабістым кабінеце аж да часу адпраўлення цягніка са станцыі пасадкі пасажыра.

Раней такія квіткі можна было вярнуць толькі за адну гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту. Калі пакупнік прымаў рашэнне пазней, яму неабходна было звяртацца ў чыгуначную касу. 

Дарэчы, цяпер парадак вяртання квіткоў у касах застаецца ранейшым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру