Юрый Горбіч. Скрыншот відэа прэс-канферэнцыі

«Вірус нікуды не дзеўся. Ён ёсць. Ёсць пацыенты, якія хварэюць на гэты момант. Ёсць пацыенты, якія знаходзяцца ў стацыянары. Ёсць пацыенты, якія атрымліваюць кісларод. Ёсць пацыенты, якія знаходзяцца ў аддзяленнях рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі. Так, па параўнанні з тым, як гэта было на піках усіх хваль, цяпер адносна добра, назавём гэта так. То-бок верагоднасць атрымаць яго, дастаткова нізкая», — сказаў ён.

На думку Горбіча, цяпер усе фактары, якія ўплываюць на распаўсюджванне інфекцыі, працуюць на чалавека. Гаворка ідзе пра дачны сезон, спыненне заняткаў у школах і ВНУ. Разам з тым, варта чакаць, што ў канцы жніўня або на пачатку верасня пачнецца чарговая хваля захворвання. Ён адзначыў, што ўздым захворвальнасці ўжо адзначаецца ў ЗША. Штодня рэгіструецца 100 тысяч хворых і каля 30 тысяч шпіталізаваных.

«Праўда, на наша вялікае шчасце, смяротнасць на гэтыя 30 тысяч шпіталізаваных складае 300-350 чалавек на дзень, гэта значыць, гэта складае адну дзясятую ад той смяротнасці, якая была на студзень 2021 года», — адзначыў Горбіч.

Ён адзначыў, што ў ЗША пры гэтым цыркулююць два новыя варыянты «амікрона», якіх яшчэ няма ў Беларусі.

«Дыспрапарцыйна цяжка і дыспрапарцыйна шмат смяротных зыходаў у групах людзей, старэйшых за 65 гадоў», — сказаў ён.

Спецыяліст падкрэсліў, што ў Беларусі цяпер таксама сярод цяжкіх хворых пераважаюць пацыенты гэтай жа ўзроставай катэгорыі, пры гэтым невакцынаваныя. Горбіч падкрэсліў, што перанесенае захворванне не дае таго ж імунітэту, што і вакцынацыя, якая таксама абараняе ў большасці выпадкаў ад цяжкага цячэння і смяротных зыходаў. Таксама небяспечным каранавірус застаецца для людзей з хранічнымі захворваннямі.

Юрый Горбіч на фоне гэтых даных падкрэслівае важнасць вакцынацыі, у тым ліку атрыманне бустарнай дозы.

Клас
8
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру