«Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі» каардынуе матч, выступаючы супраць пераследу тых, хто пратэстуе супраць кіравання Лукашэнкі. Арганізацыя заклікала прызнаць Беларусь тэрыторыяй, акупаванай Расіяй.

Ліберальна-дэмакратычныя дэпутаты Ліам МакАртур і Вілі Рэні таксама стаяць за арганізацыяй матча, які адбудзецца ў сераду 29 чэрвеня.

«Менавіта з пачаткам вайны супраць Украіны стала відавочна, што рэжым беларускага дыктатара Лукашэнкі страціў кантроль над тэрыторыяй Беларусі, што з'яўляецца найважнейшай прыкметай суверэнітэту любой дзяржавы», — кажа Ірына Маклін, прэс-сакратар Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі.

Дэпутат Макартур спадзяваецца, што гульня не толькі дапаможа наладзіць сувязі з беларускай дыяспарай, але і данясе да шатландцаў і асабліва дэпутатаў шатландскага парламента інфармацыю пра цяжкае становішча палітвязняў у Беларусі.

«Міжнародная супольнасць абавязаная ціснуць на беларускую дзяржаву, каб яна спыніла парушэнні правоў чалавека, і праявіць салідарнасць з беларускім народам і яго правамі на мірны палітычны пратэст і свабоду прэсы», — падсумоўвае ён.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0