Здымак ілюстрацыйны. Фота: edu.gov.by
21 чэрвеня ў пункце тэставання ў Магілёве адзін з абітурыентаў сфатаграфаваў экзаменацыйнае заданне па матэматыцы. Пазней гэтае фота з'явілася ў інтэрнэце.
Паколькі пранос і выкарыстанне мабільнага тэлефона падчас тэставання забароненыя, вынік абітурыента будзе ануляваны. Таксама будуць прынятыя меры ў дачыненні да арганізацыйнай камісіі па правядзенні цэнтралізаванага тэставання ва ўстанове, дзе адбылося гэтае парушэнне.





