Званне «народнага пісьменніка» Лукашэнка прысвоіў усяго другі раз за сваё 28-гадовае кіраванне. Першы падобны выпадак быў вельмі даўно, на самым-самым пачатку ягонага праўлення — 16 лютага 1995 года. Тады быў уганараваны Іван Навуменка, працэс адзначэння якога быў запушчаны яшчэ да прыходу Лукашэнкі да ўлады.
Пасля таго адносіны з пісьменнікамі ў Лукашэнкі не складваліся — усе, хто быў нечага варты, стаялі ў прынцыповай апазіцыі да яго, а праўладным толькі за лаяльнасць чамусьці звання не давалі таксама. Яно фактычна існавала ў арсенале дзяржаўных ушанаванняў толькі фармальна. А з 29 сакавіка 2016 года, калі памёр Ніл Гілевіч, у Беларусі ўвогуле не заставалася жывых літаратараў, якія мелі б ганаровае званне «народны».
Уганараванне Чаргінца — сімвалічнае. Дагэтуль ні разу ў гісторыі гэтае званне не давалася ў Беларусі рускамоўнаму літаратару. З 9 народных пісьменнікаў Беларусі і 8 народных паэтаў усе пісалі свае творы на беларускай мове.
Не ўсе крытыкі высока ацэньваюць творчасць генерала Чаргінца. Ніжэй — узор ягонай творчасці:





