Аляксандр Груша

49-гадовы Аляксандр Груша — вядомы далёка за межамі Беларусі гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук.

Ён працаваў у структуры Акадэміі навук з 1996 года, перад тым, як у 2014 годзе ўзначаліць бібліятэку НАНБ, з 2005 года быў загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Сфера яго навуковых інтарэсаў: фармаванне пісьмовай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI стагоддзя. Ён адзін з найлепшых знаўцаў кірылічнай палеаграфіі таго часу. 

Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што плануюцца і ўжо ідуць новыя чысткі ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Пад іх ужо патрапілі археолагі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман, але падобна на тое, што на гэтым не спыняцца. 

Вядома, што ў адміністрацыі Лукашэнкі нядаўна была створаная камісія па праверцы дзейнасці Інстытута гісторыі на чале з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Максімам Рыжанковым. У яе ўвайшлі сярод іншых такія вядомыя праваднікі дзяржаўнай ідэалагічнай лініі ў гістарычнай навуцы, як дэпутат Ігар Марзалюк, кіраўнік таварыства «Веды» Вадзім Гігін, рэктар Акадэміі кіравання, былы дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч, дэкан гістфака БДУ Аляксандр Каханоўскі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Верагодна, наступныя рашэнні адносна Інстытута будуць прымацца па выніках яе працы.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
49

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру