Бамбардзіроўшчык Ту-160 з ракетамі Х-101 і Х-555. Фота Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі

Колькасць ракет палічылі ў адпаведнасці з паведамленнямі паветраных сілаў УСУ. Расіяне выкарыстоўвалі амаль усе наяўныя ў іх тыпы ракет: «Точка-У», Х-22, «Онікс», «Іскандэр», «Калібр» і Х-101.

Для разліку кошту гэтых ракет Forbes выкарыстаў такія ацэнкі: кошт ракеты Х-101 — 13 млн даляраў, «Калібр» — 6,5 млн даляраў, «Іскандэр» — 3 млн даляраў, «Онікс» — 1,25 млн даляраў, Х-22 — 1 млн, «Точка-У» — 0,3 млн.

У некаторых выпадках невядомымі застаюцца колькасць выпушчаных ракет або іх размеркаванне па тыпах.

Улічваючы гэта, немагчыма вызначыць дакладны агульны кошт расійскіх ракет, якія выпусцілі па Украіне за выхадныя. Але, паводле ацэнкі Forbes, ён можа складаць ад 150 млн да 220 млн даляраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 27 чэрвеня паведаміў, што Расія выкарыстала супраць Украіны ўжо амаль 2800 розных крылатых ракет. «Колькасць авіябомбаў, снарадаў рэактыўнай артылерыі, якія б'юць па нашых гарадах, проста не паддаецца падліку. Іх сотні тысяч за чатыры месяцы вайны. Гэта не што іншае, як тэрор», — падкрэсліў ён.

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
13

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру