«Любая спроба паквапіцца на Крым — гэта абвяшчэнне вайны нашай краіне. І калі гэта робіць краіна, якая ўваходзіць у НАТА, гэта канфлікт з усім паўночнаатлантычным альянсам. Трэцяя сусветная вайна. Татальная катастрофа», — сказаў Мядзведзеў у інтэрв'ю «Аргументам і фактам».

У гэтым кантэксце намеснік кіраўніка Рады бяспекі РФ мяркуе, што ўступленне ў Альянс Фінляндыі і Швецыі «нічым не пагражае» РФ.

«Далучэнне Швецыі і Фінляндыі да НАТА нічым асабліва новым нам не пагражае. Гэтыя краіны раней знаходзіліся з Расіяй у адносінах, якія можна назваць досыць паважлівымі і ўзаемна добразычлівымі. Хоць у мінулым, вядома, рознае здаралася. Цяпер у нас з гэтымі краінамі няма і не прадбачыцца тэрытарыяльных спрэчак і нават падстаў для іх», — заявіў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20