Аперацыя пераходзіць да стадыі даставання целаў.

«Большая частка даху абвалілася, пакінуўшы асмаленую і скрыўленую абалонку», — перадае журналіст з месца падзей.

Афіцыйная статыстыка наступства расійскай ракетнай атакі — 18 загінулых, 59 пацярпелых і дзясяткі зніклых без вестак. У горадзе абвясцілі трохдзённую жалобу.

Тым часам Мінабароны Расіі заявіла, што паветрана-касмічныя сілы РФ нанеслі ў Краменчугу ўдар па «ангарах з узбраеннем і боепрыпасамі, якое паступіла ад ЗША і еўрапейскіх краін»

Як сцвярджае ведамства, пажар у ГЦ, які нібыта не працаваў, здарыўся ў выніку дэтанацыі гэтых боепрыпасаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
18