Міколу Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня проста ў ягоным офісе ў Гродне. Меркавана, працаваў ГУБАЗіК.

Мікола Маркевіч у 1990-х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня», дэпутатам Вярхоўнага Савета ХII склікання. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на Лукашэнку. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на «Радыё Рацыя», быў старшынём гродзенскага аддзялення Таварыства беларускай мовы.

Цяпер займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3