Урад падкрэслівае, што гэтая мера вымушаная і абумоўленая «немагчымасцю плацежнага агента і іншых удзельнікаў міжнароднай разлікова-клірынгавай сістэмы гарантаваць паўнату і своечасовасць пералічэння сродкаў усім трымальнікам еўрааблігацый».
Сцвярджаецца таксама, што асобныя ўладальнікі купоннага даходу па еўрааблігацыях, пералічанага Мінфінам у лютым бягучага года, грошай не атрымалі.
Пастановай прадугледжваюцца, праўда, і іншыя формы разлікаў, падрабязнасці заўтра павінна растлумачыць Міністэрства фінансаў.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Беларусь цяпер будзе аддаваць даўгі ў рублях. Эканаміст: Не будзе!





