Прадстаўляючы відэа, Зяленскі сказаў:

«Па стане на гэты вечар агульная колькасць расійскіх ракет, якія ўдарылі па нашых гарадах, — ужо 2811. А колькі яшчэ авіябомбаў, колькі артылерыйскіх снарадаў?!

Рада Бяспекі ААН сёння стоячы ўшанавала памяць усіх украінцаў, забітых расійскім войскам на нашай зямлі. Члены расійскай дэлегацыі азірнуліся на ўсіх прысутных у зале Рады Бяспекі і таксама вырашылі ўстаць — проста каб не выглядаць забойцамі адкрыта.

Але ўсе ведаюць, што гэта менавіта расійскі тэрор, менавіта расійская дзяржава забівае ні ў чым не вінаватых людзей на гэтай вайне, развязанай супраць украінскага народа.

Сёння я хачу завяршыць гэты зварот адным з такіх доказаў — каб ніхто не адважваўся падманваць адносна ракетнага ўдару па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу.

Расійская ракета ўдарыла менавіта па гэтым аб'екце — мэтанакіравана. Відавочна, што такі быў загад. Відавочна, што такія каардынаты атрымалі расійскія забойцы для гэтай ракеты. Яны хацелі забіць як мага больш людзей у мірным горадзе ў звычайным гандлёвым цэнтры».

Зяленскі запэўніў, што ўсе датычныя да ракетных удараў па грамадзянскіх аб'ектах, а таксама расійскія дыпламаты і прапагандысты, якія апраўдваюць гэты тэракт, будуць пакараныя. Зяленскі запэўніў, што ва ўкраінскай улады ёсць імёны і прозвішчы ўсіх, хто прымаў рашэнне аб нанясенні ракетнага ўдару па Краменчугу.

Чытайце таксама:

Цяжкая раніца ў Краменчугу: надзеі дастаць жывых з-пад завалаў амаль няма

Колькасць ахвяраў ракетнага ўдару па Краменчугу вырасла да 18 чалавек

Расійская ракета ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу, можа быць вельмі шмат ахвяр

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
2
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру