Спецыяльныя меры ў дачыненні да асобных відаў тавараў будуць дзейнічаць да 31 снежня 2022 года. Яны прадугледжваюць забарону на ўвоз у Беларусь шэрагу відаў харчавання з Еўрасаюза, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйна і Сербіі, паведамляе Reform.by.

Адначасова ўрад пашырыў пералік выключэнняў з катэгорыі садавіна і арэхі, якія ўсё-ткі можна ўвозіць у Беларусь. Цяпер эмбарга не будзе распаўсюджвацца на:

грушы,
абрыкос,
вішні,
чарэшні,
персікі і нектарыны,
слівы,
хурму.

Нагадаем, харчовае эмбарга было ўведзена з 1 студзеня 2022 года. Пад яго трапілі мяса і мясныя прадукты, жывёлы тлушчы, малочная прадукцыя, гародніна, каўбасныя і кандытарскія вырабы. Пры гэтым дапускаецца ўвоз прадуктаў у рамках квот ЕАЭС, а таксама па спецыяльных дазволах.

За гэты час урад ужо тройчы мяняў пералік падсанкцыйных прадуктаў, выключыўшы з яго насенне, некаторую сезонную гародніну і садавіну, соль. Беларускі ўрад забараніў увозіць у краіну прадукты харчавання ў адказ на санкцыі, якія ЕС, ЗША і іншыя дзяржавы ўвялі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, сілавікоў, судзьдзяў і іншых чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1