«Апавяшчаем вас, што плацяжы на карысць кліентаў банкаў-нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь з удзелам арганізацый групы Альфа-Банк і АКБ «Капіталбанк» (Узбекістан) у далярах ЗША і еўра будуць адхіляцца банкам у сувязі з унутранай палітыкай RBI», — такое паведамленне атрымліваюць кліенты банка пры спробе здзейсніць перавод на рахунак беларускага Альфа-Банка.

Пад RBI у паведамленні маецца на ўвазе Raiffeisen Bank International, даччыная кампанія якога з'яўляецца асноўным бенефіцыярным уласнікам Прыёрбанка. 

ЗАТ «Альфа-Банк» належыць міжнароднаму фінансаваму кансорцыуму «Альфа-груп». У красавіку расійскі Альфа-Банк трапіў пад блакуючыя санкцыі ЗША. Менеджмент беларускай дачкі лічыць, што гэтыя санкцыі не распаўсюджваюцца на беларускі банк.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0