Фота: AP

Фота: AP

Заяву аб новым разгортванні сіл ЗША ў Еўропе зрабіў амерыканскі лідар Джо Байдэн.

«У нейкі момант Пуцін парушыў мір у Еўропе… ЗША і іх саюзнікі актывізуюцца, даказваючы, што НАТА больш патрэбныя, чым калі-небудзь, і важней, чым калі-небудзь», — сказаў Байдэн.

Так, ЗША прынялі рашэнне:

— у Польшчы стварыць пастаянны штаб 5-га армейскага корпуса;

— у Румыніі разгарнуць дадатковую ратацыйную брыгаду;

— у Вялікабрытаніі разгарнуць дзве дадатковыя эскадрыллі F-35;

— у краінах Балтыі палепшыць ратацыю вайскоўцаў;

— у Іспаніі разгарнуць 2 дадатковых эсмінцы ВМФ (у выніку колькасць эсмінцаў павялічылася з 4 да 6);

— у Германіі і Італіі разгарнуць дадатковую ПРА.

У Мадрыдзе з 28 па 30 чэрвеня праходзіць саміт НАТА, на якім Расію хочуць прызнаць пагрозай калектыўнай бяспецы.

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0