Фота: ilianazarov00 / TikTok

У Іллі амаль 300 тысяч падпісчыкаў у TikTok і 4,5 мільёна праглядаў. Хлопец працуе кіроўцам-міжнароднікам, а ў перапынках здымае ролікі з «пацанскімі цытатамі» для дзяўчат.

Відэа пачаў здымаць дзесьці паўгода таму, распавёў Ілля выданню Lampa. Спачатку ў яго была іншая тэматыка, разлічаная на мужчынскую і жаночую аўдыторыі. Але «зайшоў» толькі адзін ролік, дзесьці на 100 тысяч праглядаў. Пасля гэтага Ілля вырашыў перайсці на кантэнт для дзяўчат.

Цяпер у яго 80% — жаночая аўдыторыя. Больш за ўсё яго глядзяць з Расіі. Блакаванне TikTok у Расіі яго таксама зачапіла — не тыя ахопы, што раней.

Самая папулярнае яго відэа набірала 3,5 млн праглядаў.

Трапныя цытаты, якія даводзяць жанчын да слёз (яны так і пішуць у каментарах), Ілля бярэ з кніг, са свайго жыцця, а таксама досведу сяброў і сябровак.

Здаецца, ён знайшоў рэцэпт таго, што хоча пачуць жанчына. «Многія дзяўчаты хочуць выйсці замуж за годнага чалавека, але самае важнае для любой дзяўчыны — любоў да сябе. Калі ласка, працягвайце шукаць не чалавека, а свой запал, сваю адвагу, свае мары, свае мэты. Даследуйце сябе, перш чым кагосьці іншага. Менавіта тады вы будзеце бачыць розніцу паміж тым, што вам трэба, і тым, што вы хочаце. Перш чым акунацца ў кагосьці іншага, навучыцеся належаць сабе», — раскрывае Ілля сакрэт свайго поспеху, верагодна, цытатамі са сваіх жа відэа.

Зрэшты, ён запэўнівае, што «заўсёды» прытрымліваецца тых слоў, якія прамаўляе на камеру.

Клас
17
Панылы сорам
48
Ха-ха
30
Ого
8
Сумна
14
Абуральна
11

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру