Фота: скрыншот відэа «Анлайнера»

Фота: скрыншот відэа «Анлайнера»

Відэа сітуацыі даслаў у Onliner чытач. Сцвярджае, падзеі развіваліся ўчора каля 20:00 на Партызанскім праспекце, непадалёк ад аднайменнай станцыі метро.

Сведка не бачыў пачатку бойкі, застаў толькі яе развіццё. Мяркуе, усё пачалося з-за канфлікту ў тралейбусе. Пасля двое мужчын выйшлі на дарогу: адзін адціскаў другога ў бок тратуара. У нейкі момант у апошняга пачаўся прыпадак, ён перакрыў правую паласу руху. Яго апанент вярнуўся ў тралейбуc — зайшоў у дзверы ў кабіну, пасля чаго тралейбус з'ехаў. Чалавек з прыпадкам застаўся ляжаць на праезнай частцы, яму спрабавалі дапамагчы мінакі.

Пазней на месца здарэння прыбыла брыгада медыкаў. Мужчыну павезлі на машыне хуткай дапамогі.

Фота: скрыншот відэа «Анлайнера»

Фота: скрыншот відэа «Анлайнера»

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
14
Абуральна
2