Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Істотны рост беларускай эміграцыі адбыўся пасля жніўня 2020-га. 90% беларусаў, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, пераехалі ў краіну пасля пачатку 2021 года.

55% з іх складаюць людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў. Дзеці і падлеткі да 20 гадоў — 17% эмігрантаў, а людзі, старэйшыя за 40 гадоў, — каля 28%.

Найбольшая частка беларускіх эмігрантаў асела ў Мазавецкім ваяводстве (там размяшчаецца Варшава) — 19 тысяч чалавек. Яшчэ 9 тысяч чалавек пасяліліся ў Падляшскім ваяводстве (Беласток). 

Амаль 3 тысячы беларусаў звярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы і атрымалі яе. 

Упраўленне па справах іншаземцаў падкрэслівае, што гаворка ідзе менавіта пра беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства,а не часовую візу.

Агульную колькасць уцекачоў ад лукашэнкаўскіх рэпрэсій можна будзе падлічыць, калі стануць вядомыя аналагічныя лічбы з Літвы, Грузіі, Украіны ды іншых краін.

Клас
23
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
1