Падпісанне мемарандуму паміж Турцыяй, Фінляндыяй і Швецыяй 28 чэрвеня 2022 года. Фота: AP Photo/Bernat Armangue

«Сёння мы запрасілі Фінляндыю і Швецыю ў наш альянс», — паведаміў генеральны сакратар НАТА, нагадаўшы, што гэтае запрашэнне ўзгоднена з партнёрамі і стала вынікам дамоўленасці паміж Турцыяй і гэтымі дзвюма дзяржавамі-партнёрамі.

«Я ўдзячны Турцыі, Швецыі і Фінляндыі за згоду на перамовы. Гэтая дамоўленасць добрая для Турцыі, яна добрая для Швецыі і Фінляндыі, і яна ж добрая для НАТА», — заявіў генеральны сакратар.

Як вядома, раней уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА было затарможана з-за шэрагу патрабаванняў з боку Турцыі, якія ўдалося вырашыць напярэдадні.

Чытайце таксама:

З Турцыяй дамовіліся, яна не будзе стаяць на шляху Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру