Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет
Фота 1 з 2

Фота: euneighbourseast.eu

30.06.2022 / 10:52
Бел / Łac / Рус

Кейс Малдовы. Як адна з найбяднейшых краін Еўропы атрымала статус кандыдата ў ЕС? 

Лідары ЕС прагаласавалі за надаванне Малдове статусу кандыдата ў ЕС. І гэта нягледзячы на тое, што Малдова застаецца адной з найбяднейшых краін Еўропы з нявырашаным прыднястроўскім пытаннем і сумнеўнымі поспехамі ў рэфармаванні. Што стаіць за гэтым рашэннем і ці хутка Малдова зможа стаць членам ЕС?

Фота: euneighbourseast.eu

Фота: euneighbourseast.eu

Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, каментуючы надаванне кандыдацкага статусу, заявіла, што Малдова, як і Украіна з Грузіяй, з'яўляюцца «часткай еўрапейскай сям'і».

«Гэта ўмацоўвае Украіну, Малдову і Грузію перад тварам расійскага імперыялізму. І гэта умацоўвае ЕС. Таму што гэта яшчэ раз паказвае свету, што мы адзіныя і моцныя перад тварам знешніх пагроз», — адзначыла яна.

Якім быў шлях Малдовы да кандыдацтва?

Мякка кажучы, нялёгкім. Пасля распаду Савецкага Саюза ў Малдовы быў шанец на еўрапейскую інтэграцыю, але яна яго згубіла. Не дапамагло нават тое, што Румынія, найбліжэйшы партнёр і саюзнік Малдовы, стала членам ЕС. Незалежная Малдова праходзіла праз балючыя эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні, але так і не дамаглася істотных поспехаў. 

Канфлікт у Прыднястроўі яшчэ больш ускладніў шлях краіны ў Еўропу. 

Нягледзячы на шматлікія расчараванні ў палітычным класе і савецкую настальгію многіх жыхароў Малдовы, краіна ўсё ж захавалася як дэмакратычная, што ўжо само па сабе з’яўляецца поспехам. 

Як бы скептычна хто ні ставіўся да Малдовы, за апошнія 30 гадоў улада там мянялася рэгулярна, шляхам мірных выбараў. Усе ўрады, якія імкнуліся падарваць дэмакратыю, былі ўрэшце рэшт звергнуты.

Захавалася ў Малдове і свабода слова. Паводле сусветнага індэксу свабоды прэсы за 2022 год, краіна займае 40-е месца ў свеце. 

Яна здолела пераарыентаваць свой экспарт з Расіі на краіны ЕС (цяпер доля ЕС у малдаўскім экспарце дасягае ⅔).

У многіх можа ўзнікнуць пытанне: як кандыдатам у ЕС стала краіна, бяднейшая за Беларусь?

Рэч у тым, што краіны становяцца членамі ці кандыдатамі на ўступленне ў ЕС не толькі па эканамічных паказчыках, але і па многіх іншых. Існуюць так званыя Капенгагенскія крытэрыі, па якіх вызначаецца, ці гатовая краіна быць членам ЕС па палітычных, заканадаўчых і эканамічных аспектах. Сярод асноўных крытэрыяў: дэмакратыя, вяршэнства закона, правы чалавека, павага і абарона правоў меншасцяў, рынкавая эканоміка, сінхранізаванае з ЕС заканадаўства. Таму непасрэднай карэляцыі паміж узроўнем эканамічнага развіцця краіны і яе гатоўнасцю стаць членам ці кандыдатам у ЕС няма. 

Напрыклад, калі Румынія і Балгарыя сталі членамі ЕС, яны не былі багацейшымі за Беларусь (ні па памеры ВУП на душу насельніцтва, ні па памеры заробкаў). 

Акрамя выканання Капенгагенскіх крытэрыяў, павінна быць таксама палітычная воля на пашырэнне ЕС у краінах-членах з геапалітычных меркаванняў. 

«Кандыдацтва Малдовы ў ЕС, як і Украіны, ніякім чынам не адлюстроўвае выключна прагрэс у працэсе еўрапейскай інтэграцыі або рэформаў. ЕС прыняў геапалітычнае імператыўнае рашэнне працягнуць пашырэнне.

Прапанаваўшы кандыдатуру Малдове і Украіне, Брусель прызнаў, што яны найбольш прасунутыя ў галіне рэформаў і найбольш сумяшчальныя ў палітычным плане сярод усходніх суседзяў, якія маюць пагадненні аб асацыяцыі з ЕС.

Калі б не расійская агрэсія супраць Украіны, якая заахвоціла апошнюю падаць заяўку на сяброўства ў ЕС, малдаўскае кіраўніцтва найбліжэйшым часам не падавала б заяўкі», — кажа Дзіяніс Чануша, асацыяваны эксперт Eastern European Studies Center.

Дзіяніс Чануша. Фота: ipn.md

Статус кандыдата Малдова атрымала падчас прэзідэнцтва праеўрапейскай Маі Санду. Але эксперт адзначае, што перад намі парламенцкая рэспубліка, таму ўсё залежыла не толькі ад пазіцыі Санду.

«Прэзідэнту амаль няма чаго сказаць, калі ён ці яна не мае дастатковай большасці ў парламенце, якая прызначыць палітычна лаяльны ўрад. З гэтага пункту гледжання, парламенцкая большасць прыняла палітычнае рашэнне, рызыкоўнае, запытаць кандыдацтва ў ЕС, не ведаючы выніку, і каб не быць ізаляванымі ад дзвюх іншых асацыяваных краін, якія без ваганняў падалі заяўку (гаворка пра Грузію і Украіну. — «НН»)», — кажа ён.

Мая Санду. Фота: presedinte.md

Мая Санду. Фота: presedinte.md

Еўрапейская інтэграцыя ў Малдове была зручная розным палітычным сілам, у тым ліку прарасійскім і алігархічным партыям, а не толькі арыентаваным на ЕС.

«Адны выкарыстоўвалі яе для атрымання палітычных дывідэндаў, іншыя — па цалкам матэрыяльных прычынах, каб атрымаць доступ да фінансавання або палегчыць эканамічную барацьбу ў адносінах з Расіяй шляхам выхаду на рынак ЕС. Цяпер на ўрад кладзецца велізарная нагрузка па правядзенні рэформаў. Ціск ідзе як ад грамадскасці дома, так і ад інстытутаў ЕС», — тлумачыць эксперт.

Ці азначае гэта, што Малдова ўжо заўтра стане членам ЕС?

Зусім не. Статус кандыдата зусім не гарантуе, што краіна зможа стаць паўнавартасным членам праз некалькі гадоў. Часта гэта зацягваецца на дзесяцігоддзі. 

І тут паказальнымі з’яўляюцца прыклады Турцыі і Паўночнай Македоніі.

Турцыя падала заяўку на ўступленне яшчэ ў 1987 годзе, у 1999 годзе атрымала статус кандыдата. Але, здаецца, з кожным годам краіна становіцца ўсё далей ад свайго членства.

Гісторыя Паўночнай Македоніі яшчэ больш драматычная. Краіна 17 гадоў таму атрымала статус кандыдата, нават змяніла сваю назву пасля патрабаванняў Грэцыі, але пазней уступ краіны ў ЕС блакавала Балгарыя, праз гістарычныя і лінгвістычныя прычыны. Значная частка балгарскага грамадства і навуковай супольнасці проста не прызнае асобнага македонскага этнасу і мовы.

Таксама варта адзначыць, што ў першую чаргу ЕС зараз настроены на інтэграцыю краін Заходніх Балкан. Гэтым краінам аддаецца прыярытэт, таму што яшчэ ў канцы 1990-х гадоў, пасля югаслаўскіх войнаў, ЕС прыняў палітычнае рашэнне інтэграваць гэтыя краіны. Але пакуль што Паўночная Македонія, Сербія, Боснія і Герцагавіна, Албанія і Чарнагорыя так і чакаюць сваёй чаргі. 

Таму надаванне статусу кандыдата не павінна даць ілжывую надзею Малдове.

«Паўнавартаснае далучэнне — гэта ўсё ж доўгатэрміновая перспектыва, калі такая існуе. Да пашырэння на ўсход павінны быць гатовыя і ЕС, і Украіна. Без Украіны далучэнне Малдовы на гэты момант здаецца змрочным, таму што яны абедзве разглядаюцца як «пакет». З іншага боку, Заходнім Балканам абяцалі іх далучыць да ЕС яшчэ да 2004 года з мэтай прадухілення вайны на пост'югаслаўскай прасторы. У адрозненне ад Заходніх Балкан, акрамя Капенгагенскіх крытэрыяў, ЕС падкрэсліў у якасці дадатковага крытэрыю здольнасць саюза прымаць новых членаў. Гэта тое, што варта ўлічваць пры пабудове сцэнарыяў далучэння Малдовы», — дадае Дзіяніс Чануша. 

У працэсе далучэння можа ўзнікнуць шэраг перашкод, і праблема Прыднястроўя тут адна з асноўных. Бо ЕС ужо навучаны горкім вопытам на прыкладзе Кіпра.

Нагадаем, у 2004-м у ЕС уступіў Кіпр, хоць поўнач краіны застаецца незаконна акупаванай Турцыяй. З 2004 года канфлікт стаў унутрыеўрапейскім, але застаецца нявырашаным дагэтуль. Пакуль у Малдовы і Украіны ёсць тэрытарыяльныя спрэчкі з Расіяй ці прарасійскімі сепаратыстамі, наўрад ці ўступленне ў ЕС магчымае. 

Але цяпер урад мала задумваецца пра Прыднястроўскую праблему па некалькіх прычынах.

«Па-першае, краіне давядзецца прайсці праз маштабную трансфармацыю, перш чым у яе з'явіцца рэальны шанец гаварыць аб уступленні. А, па-другое, кіруючая партыя і іншыя праеўрапейскія сілы ўпэўненыя, што рэформы ў Малдове, а таксама аддзяленне Прыднястроўя ад Расіі могуць павысіць шанцы на ўрэгуляванне канфлікту. Цяпер рэгіён эканамічна больш залежны ад ЕС і канстытуцыйных тэрыторый Малдовы.

Акрамя таго, Украіна і Малдова робяць крокі па падрыве ўплыву Расіі ў рэгіёне, што можа падштурхнуць рэгіён да больш цеснага супрацоўніцтва з Кішынёвам і Кіевам.

У любым выпадку, пакуль расійская вайна супраць Украіны не будзе спыненая, няма шанцаў ажыццявіць пазітыўныя сцэнары ўступлення Малдовы ў ЕС і, адпаведна, складана прадказаць, што можа адбыцца з Прыднястроўем, асабліва калі расійскія войскі дойдуць да Адэсы», — мяркуе эксперт. 

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Чытайце таксама:

Усе зноў загаварылі пра Сувалкскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У Малі разбіўся магчыма беларускі самалёт, у якім маглі быць вагнераўцы. Расказваем, што вядома на гэты момант 9
Сакрэтны шлях Фінляндыі ў НАТА 2
Адбылася ўцечка інфармацыі аб сакрэтнай калекцыі твораў мастацтва Рамана Абрамовіча. Яе кошт астранамічны 7
У Латвіі хочуць забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі 18
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Змены ў Жыллёвы кодэкс могуць знішчыць інстытут таварыства ўласнікаў
У цэнтры Астраўца згарэў пункт продажу шаўрмы ВІДЭА
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 4
«Ты заўсёды паўтараў, што найлепшая салідарнасць — працяг барацьбы». Віншаванне з 40-годдзем палітзняволенага Ігара Аліневіча 1
Беларускія банкі пачалі закрываць рахункі нерэзідэнтаў, адкрытыя па даверанасці
Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі 2
Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч 1
Усяго патроху
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 6
«Дзень сустрэчы выпускнікоў праз год пасля адпрацоўкі». Найлепшыя твіты тыдня 5
Як уласнымі рукамі стварыць VPN-сервер, які цяжка будзе заблакаваць — падрабязны гайд 7
У Малі разбіўся магчыма беларускі самалёт, у якім маглі быць вагнераўцы. Расказваем, што вядома на гэты момант 9
Фота / Відэа
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 48
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні 35
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 19
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 19
У Вялікабрытаніі некалькі чалавек заразіліся невылечнай інфекцыяй. Адна з крыніц заражэння — Беларусь 7
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 32
Самае лайканае
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 19
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы 2
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
«Гэта мой прынцып». З DeSoto, на якім пасядзела дзяўчына, знікла ўвагнутасць, але ўладальнік настойвае на судзе 51
Найбольш рэакцый
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 19
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 19
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  19
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 48
Гарачыя тэмы
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні 35
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 19
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 19
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 32
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 3
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 6
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх