Фота: kremlin.ru

Фота: kremlin.ru

«Мы і далей знаходзімся ў сітуацыі, калі глядзім на Пуціна і лічым, што ён мае па сутнасці тыя ж палітычныя мэты, якія меў і раней, гэта значыць ён хоча захапіць вялікую частку Украіны», — расказала Гейнс падчас прэс-канферэнцыі Міністэрства гандлю ЗША 28 чэрвеня.

Яна таксама падкрэсліла, што амерыканская разведка распрацавала тры магчымыя сцэнары далейшага развіцця вайны Расіі ва Украіне ў кароткатэрміновай перспектыве.

Найбольш верагодным яна лічыць сцэнар загрузлага канфлікту, у якім РФ дасягне толькі нязначных заваёў.

Іншыя сцэнары — гэта прарыў Расіі ці стабілізацыя лініі фронту ўкраінскімі абаронцамі з магчымымі, але нязначнымі поспехамі ў раёне Херсона і іншых населеных пунктаў на поўдні Украіны.

«Калі коратка, то сітуацыя мае даволі змрочны выгляд», — падагульніла Гейнс.

Кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі сёння звярнуўся да саміту НАТА ў Мадрыдзе і заклікаў дзяржавы НАТА дапамагчы Украіне спыніць агрэсію Расіі. «Альбо экстраная дапамога Украіне, альбо адкладзеная вайна з РФ», — мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6