Фота glosznadniemna.pl 

Каля вёскі Ëдкавічы ў Бераставіцкім раёне стаяў помнік-каплічка на магіле палякаў, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў. Тамсама быў пахаваны баец Арміі Краёвай, які загінуў 15 ліпеня 1944 года, за два дні да вызвалення Вялікай Бераставіцы з-пад нямецкай акупацыі.

Жыхары Ëдкавіч заўважылі, што пліты перакулілі, магілу раскапалі, а агародку развалілі. 

Калі інфармацыя пра гэта разышлася пра інтэрнэце, адзін з лукашысцкіх каналаў паведаміў: «Гэта справа рук рытуальшчыкаў (у рамках расследавання справы аб генацыдзе беларусаў) — астанкі салдат перапахаваныя на могілках у Эйсмантах. Сам помнік неўзабаве прыбяруць».

Такім чынам, помнік будзе знішчаны. Якое дачыненне магіла партызана-акоўца ці байцоў, палеглых у польска-бальшавіцкай вайне, можа мець дачыненне да «генацыду беларусаў», тлумачэння не даюць, бо сувязі і не можа быць.

«Ну і што, што гэта магілы палякаў, а не беларусаў — гэта частка гісторыі. Для беларусаў што палякі, што рускія, што амерыканцы — іншыя. Але ж сістэмна выціраюць толькі тое, што не рускае і не савецкае, — сказаў «Нашай Ніве» краязнавец з Гродна, які папрасіў, каб ягонага імя не называлі. — Армія Краёва змагалася з нацыстамі, панесла ў тым змаганні найцяжэйшыя страты, успомніце Варшаўскае паўстанне. А яе малююць нацысцкім фарміраваннем. Проста смярдзючыя фальсіфікацыі, якія маюць на мэце пасварыць беларусаў з палякамі. У беларусаў з палякамі былі спрэчкі, але выкідаць з магіл целы байцоў, якія загінулі падчас вайны, гэта ўвогуле што? У «Год гістарычнай памяці» яе сціраюць» — дадаў краязнавец. 

Аб'ектам атакі лукашыстаў стала ў тым ліку Армія Краёва — польскае падпольнае фарміраванне, якое вяло змаганне з нацыстамі, а пасля 1943 года — таксама і з саветамі.

Чытайце таксама:

Армія Краёва ў Беларусі: значныя аперацыі, вядомыя камандзіры, вострыя пытанні

Героі ці бандыты? Чаму свядомыя беларусы не падтрымлівалі Армію Краёву

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
66

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру