У выніку начнога ракетнага ўдару самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-22 у кірунку Чорнага мора па Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці трыма ракетамі Х-22 пашкоджаны шматкватэрны дом і дзве базы адпачынку.

Паведамляецца, што ўдар быў нанесены па населеным пункце Сяргееўка Белгарад-Днястроўскага раёна.

На раніцу вядома пра 18 загінулых, з іх 1 дзіця. Параненыя 31 чалавек, сярод якіх чацвёра дзяцей і цяжарная жанчына. Выратаваныя з-пад завалаў 8 чалавек, з іх 3 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
21