Абвінавачанне высунутае па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

Жанчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца, што 12 жніўня на розных інтэрнэт-рэсурсах жанчына ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю пра збор грошай для рэпрэсаваных беларусаў.

З 13 жніўня па 19 снежня 2020 года ад імя фонду яна пералічыла больш за 37 тысяч рублёў. Гэтыя грошы пайшлі на аплату штрафаў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў ды іншую матэрыяльную дапамогу.

Жанчыну ўзялі пад варту. 

Клас
Панылы сорам
6
Ха-ха
Ого
Сумна
2
Абуральна
23

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру